10.11.2021 года вучні 4 класа наведалі школьны музей, каб пазнаёміцца з прадметамі беларускага побыту.
Пераступіўшы парог, дзеці адразу трапілі ў іншую эпоху, дзе іх ахутала шмат цікавых і ў той жа час незнаёмых рэчаў. Гэта цэлы сялянскі свет: бабін кут – кухня, покуць – чырвоны кут.
Хата – наша калыска, утульнае і цёплае гняздо, адкуль вылятаем і куды вяртаемся з далёкіх і блізкіх дарог.
Школьны музей садзейнічае далучэнню вучняў да нацыянальных традыцый, фарміраванню патрыятызму, пачуцця любові да малой радзімы, павагі да вопыту мінулых пакаленняў.
Толькі, калі ведаць мінулае сваёй радзімы, нам будзе цікава жыць у будучым!